Мерачанка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Мерычанка | |
Рака Мерычанка ў Летуве | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | каля в. Мікулішкі |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь, Летува |
Даўжыня | 202 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 49,8 м³/с |
Плошча басэйну | 4440 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Шальча |
![]() |
Мерачанка, Мярчанка, Мяркі́с (лет. Merkys) — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток ракі Нёману. Даўжыня 202 км, у межах Беларусі 12 км. Вадазбор 4440 км², у межах Беларусі каля 100 км². Выдатак вады за 14 км ад вусьця 35,2 м³/с, найбольшы — 49,8 м³/с.
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца на Ашмянскім узвышшы за 2 км на поўдзень ад вёскі Мікулішкі Ашмянскага раёну. Выкарыстоўвалася для сплаву лесу. Рэчышча ў вярхоўях і нізоўях зьвілістае, да граніцы зь Летувой каналізаванае.
Жыўленьне пераважна грунтавое. Веснавое разводзьдзе ў сакавіку — траўні. Замярзае ў сьнежні, ледастаў няўстойлівы (да 1,5 месяца)[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 258
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 258
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мерачанка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў