Аранскі раён
Выгляд
| Аранскі раён | |
| Varėnos rajono savivaldybė | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Летува |
| Статус | раён Летувы |
| Уваходзіць у | Аліцкі павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Араны |
| Улучае | 8 старостваў |
| Найбольшы горад | Меркі, Матузы |
| Дата ўтварэньня | 20 чэрвеня 1950[1] |
| Кіраўнік | Відас Мікалаўскас |
| Афіцыйныя мовы | летувіская |
| Насельніцтва (2005) | 29 940 (0,8%, 41-е месца) |
| Шчыльнасьць | 13,5 чал./км² |
| Плошча | 2218 км² (3,4%, 1-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 132 ± 61 м[1] |
| Месцазнаходжаньне Аранскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-55 |
| Тэлефонны код | +310 |
| Паштовыя індэксы | 65184[1] |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Аранскі раён (па-летувіску: Varėnos rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аліцкім павеце Летувы. Знаходзіцца на поўдні краіны, на мяжы зь Беларусьсю. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Аранскі раён мае найбольшы ў Летуве адсотак занятай лесам паверхні (67%), сельскагаспадарчыя землі займаюць 22,6% тэрыторыі, прамысловыя прадпрыемствы і дарогі — 2,4%, вада — 2,2%, паселішчы — 1,2%. На тэрыторыі раёну знаходзіцца Дзуцкі нацыянальны парк.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе Аранскага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
Колькасьць насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Араны — 10 845 чал;
- Меркі — 1434 чал;
- Матузы — 1312 чал;
- Старыя Араны — 1276 чал;
- Марцінканцы — 765 чал;
- Перлова — 744 чал;
- Алькенікі — 544 чал;
- Жуліна — 459 чал;
- Крывілы — 421 чал;
- Відэна — 413 чал;
Староствы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аранскі раён складаецца з 8 старостваў:
- Алькеніцкае (па-летувіску: Valkininkų seniūnija)
- Аранскае (па-летувіску: Varėnos seniūnija)
- Відэнскае (па-летувіску: Vydenių seniūnija)
- Каняўскае (па-летувіску: Kaniavos seniūnija)
- Марцінінкаўскае (па-летувіску: Marcinkonių seniūnija)
- Матузаўскае (па-летувіску: Matuizų seniūnija)
- Меркінскае (па-летувіску: Merkinės seniūnija)
- Якенскае (па-летувіску: Jakėnų seniūnija)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Varėnos rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
