Сон на кургане (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Максіма Горкага)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Сон на кургане»
Сцэна са спэктаклю
Сцэна са спэктаклю
Жанрдрама
Паводлепаэмы Янкі Купалы «Сон на кургане»
РэжысэрБарыс Луцэнка
Працягласьць95 хв.
КраінаБеларусь
Мовабеларуская
Год прэм’еры2002
ПастаноўкіНацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага

«Сон на кургане» — драматычны спэктакль, пастаўлены ў 2002 годзе рэжысэрам Барысам Луцэнкам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага да 120-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацкі кіраўнік тэатру Б. Луцэнка паставіў спэктакль з выпускнікамі 2003 году Беларускае акадэміі мастацтваў (кляса Ул. Мішчанчука). З гэтым спэктаклем маладыя акторы натуральна ўліліся ў трупу славутага тэатру і сталіся ўлюбенцамі рэжысэра.[1]

« Ці то чалавек у сьне бачыць жыцьцёвыя шляхі, у тым ліку выйсьце зь цяжкіх сытуацыяў, ці то наяве… Я хацеў паказаць, што мы часта думаем пра перавароты і рэвалюцыі, але пры гэтым, здараецца, забываемся на нешта важнае, не заўважаем, што недзе за вокнамі зьмярзае наша маці, бабуля, ўнучка… »

—Рэжысэр спэктаклю Барыс Луцэнка пра надзённасьць купалаўскага твору[2]

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« У асобных творцаў часам атрымліваюцца асобныя яркія спэктаклі, такія як… «Сон на кур­гане» Барыса Луцэнкі… Гэтыя пастаноўкі ўспрымаюцца, як ма­ленькія аазісы ў бязьмежнай пустцы сярэднепрафэсійнага сьмецьця, што запаланяла і працягвае трывала запаланяць сцэны беларускіх тэатраў. »

— Мюр Фарыдовіч[3]

« У 2002 годзе Б. Луцэнка паставіў незвычайны спэктакль, які да яго нікому не ўдавалася зрабіць: ён змог «ажывіць» вядомую паэму Янкі Купалы «Сон на кургане». »

— Нацыянальная бібліятэка Беларусі[4]

« «Сон на кургане», адну з найлепшых драматычных паэмаў геніяльнага песьняра, рэжысэр увасобіў як містэрыю, тым самым прымусіў шаноўную публіку згадаць, што Янка Купала — ня толькі абаронца сацыяльна абяздоленых, але й паэт эстэцкага, сымбалісцкага кірунку, прыхільнік тэатру Мэтэрлінка і Выспянскага, Пшыбышэўскага і Блока. »

— Людміла Рублеўская[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]