Перайсьці да зьместу

Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sano + Gawo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сангаў
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Санґушка»

Сангушка, Сангаў — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Сана (Sanno) і Гава (Gawo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сан- (сен-) (імя ліцьвінаў Санель; германскае імя Sanilo), магчыма, паходзіць ад гоцкага *swans 'лебедзь'[2], а аснова -гаў- (імёны ліцьвінаў Гавіла, Гаўвід, Гаўгонт; германскія імёны Gavilo, Gauwida, Gavigunt) — ад гоцкага gawi[3], германскага gaawja 'мясцовасьць, багатая воднымі крыніцамі; месца пасяленьня'[4].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Сангаў паходзіць ад германскага sangwa, гоцкага saggws 'сьпеў' (упаміналіся старажытныя германскія імёны Sanchard, Sancho, Sancke)[5][a].

У Прусіі бытавала імя Sangawe / Sangaw (1355 і 1385 гады)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Georgio Sangaw[8], Georgius Sangaw[9], Georgium Sangaw[10] (2 кастрычніка 1413 году); Олехну Сонъкговичу пять чоловековъ (1440—1492 гады)[11]; на Матейка Сонкговича (28 красавіка 1514 году)[12]; бояром вилкомирскимь Григорку а Лаврину Сонкговичемъ (30 лістапада 1516 году)[13]; pana Sangowicza (10 лютага 1633 году)[14]; karczmą nową zbudowaną na goscincu Kowienskim Piotra Sangowicza (18 ліпеня 1727 году)[15].

Санговічы (Sangowicz) гербу Агеньчык — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[17].

Сангушкі — літоўскі княскі род гербу Пагоня Літоўская.

  1. Сярод іншага, адзначалася бытаваньне шляхецкага прозьвішча Гедушка (Gieduszko)[6], вытворнага ад імя Геда
  1. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 622, 1295.
  2. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 197.
  3. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 107.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 63.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  6. Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII, 2009. P. 160.
  7. Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 87.
  8. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  9. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  10. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  11. Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 24.
  12. Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 86, 89.
  13. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 352.
  14. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 7. — Вильна, 1870. С. 92.
  15. Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 285.
  16. Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 44.
  17. Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 761.