Румш
Румш лац. Rumš | |
Rumsch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rumo + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ромш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Румш» |
Румш (Ромш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Румш або Роміш (Rumsch, Römisch[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[3], германскага hruom 'слава, славутасьць'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Romsz[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в бояр… в Румшевича (1 жніўня 1496 году)[6]; Rvmszyszky (13 ліпеня 1503 году)[7]; Румшъ Рупеиковичъ (1528 год)[8]; Петръ Чуриловичъ Ромъшовичъ… Мартинъ Юрьевичъ Ромъшевичъ (1567 год)[9]; пану Адаму Румъшевичу (19 верасьня 1568 году)[10]; Michał Rumsz (4 лютага 1755 год)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Румш Рупейкавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Румшэвічы[12] (Rumszewicz) гербаў Астоя і Рудмін — літоўскія шляхецкія роды[13].
На гістарычнай Ковеншчыне на рацэ Нёмане існуе мястэчка Румшышкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Altrichter A. Die Iglauer deutschen Familiennamen // Zeitschrift des Deutschen Vereines für die Geschichte Mährens und Schlesiens. Jg. 14. — Brünn, 1910. S. 209.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 42.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 151.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 500.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 134.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 659.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 793—794.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 305.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 12. — Вильна, 1883. С. 51.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 312.