Перайсьці да зьместу

Луньненскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Луньненскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лунна
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лу́ньненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лунна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Скідзельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 сьнежня 1955 году статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 сьнежня 1962 году ў Гарадзенскім раёне.

6 студзеня 1965 году быў адноўлены Мастоўскі раён. Луньненскі сельсавет Гарадзенскага раёну адышоў да Мастоўскага раёну.

У 1977 годзе скасаваны хутары Бярэзінка і Татаршчына[2].

26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы — ліквідаванага Глядавіцкага сельсавету[3].

28 жніўня 2013 году вёска Пладовая перададзеная з Луньненскага ў склад Дубненскага сельсавету, а вёска Тоўсьцікі ў склад Гудзевіцкага сельсавету[4].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[5], зь іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — расейцы[6].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. «Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 (pdf)
  4. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252(недаступная спасылка) (рас.)
  5. Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года