Пацавіцкі сельсавет
| Пацавіцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пацавічы |
| Дата ўтварэньня | 25 лютага 1961 |
| Дата скасаваньня | 28 жніўня 2013 |
| Насельніцтва |
|
| | |
Пацаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Пацавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Самуйлавіцкі сельсавет у складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Самуйлавічы Дольныя. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рагозьніцкага сельсавету[1].
25 лютага 1961 году перайменаваны ў Пацавіцкі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Пацавічы. З 25 сьнежня 1962 году па 6 студзеня 1965 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.
28 жніўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Боркі, Войдзевічы, Вялікая Рагозьніца, Забалацьце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозьніца, Парфенавічы, Пацавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя — перададзеныя ў склад Пескаўскага сельсавету[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 1741 чалавек[3], зь іх 48,5% — беларусы, 46,0% — палякі, 4,5% — расейцы[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Коькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года