Касьцёл Сьвятой Ганны (Лунна)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Лунна |
| Каардынаты | 53°27′19,30″ пн. ш. 24°15′41,90″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Луньне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы драўляны касьцёл у Луньне фундавала ў 1546 годзе вялікая княгіня Бона Сфорца. У 1782 годзе ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл на ахвяраваньні апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Лунна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1895 годзе касьцёл значна рэканструявалі на сродкі князёўны Марыі Друцкай-Любецкай з Шэметаў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з 5-граннай апсыдай. Пабеленыя архітэктурныя дэталі (ліштвы, карнізы, акантоўка лапатак) графічна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Трыкутны франтон галоўнага фасада ўлучае роўны пілястравы портык з самастойным франтонам. Уваход вылучаецца лучковым парталам і аркавым аконным праёмам хораў над ім[1].
Унутраная прастора мае выцягнутую падоўжнай восьсю кампазыцыю. Малітоўная заля падзяляецца двума радамі слупоў на тры нэфы пяцьцю парамі размаляваных пад мармур круглых калёнаў. Цэнтральны нэф перакрываецца драўляным цыліндрычным скляпеньнем, у бакавых нэфах столь драўляная роўная, у апсыдзе перакрыцьце цаглянае — конха. Ва ўсходняй частцы бакавых нэфаў разьмяшчаюцца на 1/2 вышыні залі дзьве закрысьціі з галерэямі. У інтэр’еры тры драўляныя разьбяныя алтары ў стылі нэаготыкі працы мясцовых майстроў: галоўны — Укрыжаваньня (пры бакавых сьценах прэзьбітэрыюму стаяць такія ж нэагатычныя алтарныя кампазыцыі зь фігурамі Маці Божай (налева) і Сьвятога Язэпа, левы бакавы — тытульны алтар Сьвятой Ганны (ён засланяе абраз Маці Божай Вастрабрамскай), наверсе знаходзіцца абраз Сьвятога Антонія, правы алтар — Маці Божай Луньненскай (абраз і шата ў стылі рэнэсансу) з абразом Сьвятога Францішка ў другім ярусе. Над нартэксам — хоры з арганам у стылі станіславаўскага клясыцызму. На сьцяне хораў зьмяшчаюцца мэмарыяльныя пліты ў гонар Чахоўскіх.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай у выглядзе двух атынкаваных слупоў. Налева ад касьцёла асобна стаіць 2-ярусная мураваная чацьверыковая званіца.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Інтэр'ер
- Алтар
- Хоры
- Званіца
- Капліца Юзэфа Каменскага і Разаліі Мразоўскай
- Магіла Аляксандра Чахоўскага
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — завулак Школьны, 4
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 201.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000376 |