Галубоўскі сельсавет
Галубоўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Галубы |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасаваньня | 26 лютага 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Галубо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Галубы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Зачэпіцкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Зачэпічы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году перайменаваны ў Галубоўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Галубы[1]. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Мастоўскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Шчучынскага раёну, з 6 студзеня 1965 году ў складзе адноўленага Мастоўскага раёну.
26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасьцілы, Шымкі, Ярчакі — перададзеныя ў склад Курылавіцкага сельсавету[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 649 чалавек[3], зь іх 95,2% — беларусы, 3,5% — палякі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ «Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года