Мікелеўшчынскі сельсавет
Выгляд
Мі́келеўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Мікелеўшчына.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён быў скасаваны, сельсавет перададзены Шчучынскаму раёну. 6 студзеня 1965 году Мастоўскі раён быў адноўлены.
28 жніўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Мікелеўшчына, Цельмукі, Шэўчыкі — перададзеныя ў склад Мастоўскага сельсавету[1].