Глядавіцкі сельсавет
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Глядаві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адімністрацыйны цэнтар — вёска Глядавічы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
6 студзеня 1965 году Мастоўскі раён быў адноўлены. Багатырэвіцкі сельсавет Гарадзенскага раёну адышоў да Мастоўскага раёну. 8 верасьня 1975 году Багатырэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Глядавіцкі.
26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы — перададзеныя ў склад Луньненскага сельсавету[1].