Азёркаўскі сельсавет
Азёркаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Вялікія Азёркі |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Азёркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Вялікія Азёркі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году па 6 студзеня 1965 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.
28 жніўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Букштава, Вялікія Азёркі, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сьліжы Падграбельныя, Сьліжы Пескавыя, Тумашы — перададзеныя ў склад Курылавіцкага сельсавету[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году складала 926 чалавек[2], зь іх 91,9 % — беларусы, 3,1 % — палякі, 3,1 % — расейцы[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года