Перайсьці да зьместу

Зэльвенскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зэльвенскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Зэльва
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Зэльвенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — мястэчка Зэльва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Зэльвенскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Бародзіцкага сельсавету[2].

З 17 красавіка 1962 па 30 ліпеня 1966 году ў складзе Ваўкавыскага раёну. 23 чэрвеня 1980 году ў склад Крамяніцкага сельсавету перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагоньне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[3].

25 лістапада 2004 году ў склад сельсавету былі перададзеныя 7 населеных пунктаў — Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагоньне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы — ліквідаванага Ялуцавіцкага сельсавету[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 1615 чалавек[5], зь іх 67,2 % — беларусы, 25,6 % — палякі, 5,0 % — расейцы[6].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 «О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района» (рас.)
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.