Мастоўскі сельсавет
Мастоўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Масты Правыя |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Масто́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Масты Правыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 кастрычніка 1940 году ў Мастоўскім раёне быў створаны Мастоўскі сельсавет (11 вёсак, 4735 жыхароў).
16 ліпеня 1954 году скасаваны Занёманскі сельсавет, яго землі перайшлі ў Мастоўскі.
25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён быў скасаваны. Мастоўскі сельсавет перададзены Шчучынскаму раёну. 6 студзеня 1965 году раён адноўлены.
У 2004 годзе скасаваны Малькавіцкі сельсавет, населеныя пункты перададзеныя Мастоўскаму сельсавету.
28 жніўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты — Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі — ліквідаванага Зарудаўеўскага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Мікелеўшчына, Цельмукі, Шэўчыкі — ліквідаванага Мікелеўшчынскага сельсавету[1].
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старшыня — Уладзімер Уладзімеравіч Мельнічак.
- Плошча — 161,5 км².
- Колькасьць населеных пунктаў — 11.
- Насельніцтва — 3422 чалавекі, у тым ліку ў в. Масты Правыя — 1142 чалавекі.