Курылавіцкі сельсавет
| Курылавіцкі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Курылавічы |
| Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 1515 |
| | |


Куры́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Курылавічы. Старшыня — Валянцін Гукала.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці, у якім налічвалася 10 вёсак, 3168 жыхароў.
26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Воля-Крупіцы, Галубы, Маскалі, Руда Ліпічанская, Стукалы, Шасьцілы, Шымкі, Ярчакі — ліквідаванага Галубоўскага сельсавету[2].
28 жніўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Букштава, Вялікія Азёркі, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сьліжы Падграбельныя, Сьліжы Пескавыя, Тумашы — ліквідаванага Азёркаўскага сельсавету[3].
Характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Плошча — 104,5 км².
- Колькасьць населеных пунктаў — 21.
- Насельніцтва — 1864 чалавекі, у тым ліку ў в. Курылавічы — 456 чалавек.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ «Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252(недаступная спасылка) (рас.)