Пескаўскі сельсавет (Мастоўскі раён)
| Пескаўскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пескі |
| Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Пескі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны 12 кастрычніка (па іншых зьвестках 21 кастрычніка) 1940 году ў складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР (10 вёсак, 4168 жыхароў). З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 6 студзеня 1965 году ў Мастоўскім раёне.
28 жніўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты — Агароднікі, Бялавічы, Дамянішкі, Зарудаўе, Міжава, Старына — ліквідаванага Зарудаўеўскага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — Боркі, Войдзевічы, Вялікая Рагозьніца, Забалацьце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозьніца, Парфенавічы, Пацавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя — ліквідаванага Пацавіцкага сельсавету[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252(недаступная спасылка) (рас.)