Аскольд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аскольд
князь
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся IX стагодзьдзе
Памёр 882,
Пахаваны

Аскольд (? — 882) — вараг з дружыны Рурыка, кіеўскі князь у 864—882 гадох (кіраваў разам зь Дзірам).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Аповесьці мінулых часоў, Аскольдам зь Дзірам былі дружыньнікамі (баярамі) наўгародзкага князя Рурыка. Яны захапілі ўладу над палянамі, якія ў гэты час ня мелі свайго князя і плацілі даніну хазарам. У 866 годзе з дазволу Рурыка выправіліся на Царград, але пацярпелі паразу, па якой вярнуліся ў Кіеў.

У 882 годзе ў Кіеў прыбылі нашчадкі Рурыка Алег і Ігар, якія абясьцілі Аскольда і Дзіра ўзурпатарамі і забілі іх.

Курган Аскольдава магіла месьціцца ў кіеўскім Вугорскім урочышчы[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Петрухин В. Я. Аскольд и Дир // Древняя Русь в средневековом мире: Энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухин. — М., 2014. С. 44.