На куцьцю: розьніца паміж вэрсіямі
д Typo fixing using AWB |
д кірылічная «с» |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
|Электронная вэрсія = http://yankakupala.ru/na-kutstsyu |
|Электронная вэрсія = http://yankakupala.ru/na-kutstsyu |
||
}} |
}} |
||
'''«На Куцьцю»''' |
'''«На Куцьцю»''' — паэма [[Янка Купала|Янкі Купалы]], завершаная [[14 сьнежня]] [[1911]] году ў [[Санкт-Пецярбург]]у. Упершыню надрукаваная ў газэце [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]] [[22 сьнежня]] [[1911]] году. Сваёй патрыятычнай накіраванасьцю і маштабнасьцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесьці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульненьня адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі [[Славяне|славянскага]] [[рамантызм]]у, асабліва з [[Адам Міцкевіч|А.Міцкевічам]] і [[Юльюш Славацкі|Ю.Славацкім]].<ref name="enc">Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «На куцьцю». — С. 416—417.</ref> |
||
== Апісаньне == |
== Апісаньне == |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб зь вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай [[Рыфма|рыфмоўкай]], багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.<ref name="enc"/> |
Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб зь вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай [[Рыфма|рыфмоўкай]], багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.<ref name="enc"/> |
||
==Водгукі== |
== Водгукі == |
||
{{Цытата|Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю |
{{Цытата|Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю … паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай.|[[Андрэй Вазьнясенскі]]<ref>{{Спасылка |
||
| аўтар = |
| аўтар = |
||
| прозьвішча = |
| прозьвішча = |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
| url = http://lekary.iatp.by/mb1c.htm |
| url = http://lekary.iatp.by/mb1c.htm |
||
| копія = |
| копія = |
||
| загаловак = Янка Купала. |
| загаловак = Янка Купала. «Магіла льва» (з народнага падання). 1913 |
||
| фармат = |
| фармат = |
||
| назва праекту = |
| назва праекту = |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
== Пераклады і мастацкія ўвасабленьні == |
== Пераклады і мастацкія ўвасабленьні == |
||
На [[Расейская мова|расейскую мову]] паэму пераклаў [[Валянцін Тарас|В.Тарас]], на [[Украінская мова|украінскую]] |
На [[Расейская мова|расейскую мову]] паэму пераклаў [[Валянцін Тарас|В.Тарас]], на [[Украінская мова|украінскую]] — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак [[Яўген Кулік|Я.Кулік]]. Беларускае тэлебачаньне ў [[1982]] годзе паставіла па паэме аднайменны [[На Куцьцю (тэлеспэктакль)|тэлеспэктакль]].<ref name="enc"/> Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спэктаклі [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы]] [[Сны аб Беларусі (спэктакль)|«Сны аб Беларусі»]].<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://afisha.tut.by/theatre.php?tid=75| загаловак = «Сны аб Беларусі»| фармат = | назва праекту = afisha.tut.by| выдавец = | дата = 27 чэрвеня 2007 | мова = | камэнтар = }}</ref> |
||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
*Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І. |
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І. П. Шамякін]] (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «На куцьцю» / Аўтар — М.Грынчык. — С. 416—417. |
||
*Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. |
* Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. — С.229—231. |
||
*Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. |
* Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970. |
||
*[[Алег Лойка|Лойка А.]] Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. |
* [[Алег Лойка|Лойка А.]] Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 19:24, 3 лютага 2015
«На Куцьцю» | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1911 |
Публікацыя: | 22 сьнежня 1911 |
Электронная вэрсія |
«На Куцьцю» — паэма Янкі Купалы, завершаная 14 сьнежня 1911 году ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 22 сьнежня 1911 году. Сваёй патрыятычнай накіраванасьцю і маштабнасьцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесьці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульненьня адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі славянскага рамантызму, асабліва з А.Міцкевічам і Ю.Славацкім.[1]
Апісаньне
Сюжэт паэмы пабудаваны вакол фантастычнай сцэны княжацкага балю на старым замчышчы ў калядны вечар. Праз калярытнае ўзнаўленьне старажытных звычаяў і павер’яў, сымбалічныя вобразы і дэталі аўтар разгортвае глыбокі філязоофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.[1]
Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб зь вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай рыфмоўкай, багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.[1]
Водгукі
Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю … паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. | ||
Пераклады і мастацкія ўвасабленьні
На расейскую мову паэму пераклаў В.Тарас, на украінскую — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Я.Кулік. Беларускае тэлебачаньне ў 1982 годзе паставіла па паэме аднайменны тэлеспэктакль.[1] Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спэктаклі Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі».[3]
Крыніцы
- ^ а б в г Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «На куцьцю». — С. 416—417.
- ^ Янка Купала. «Магіла льва» (з народнага падання). 1913 Праверана 3 лістапада 2012 г.
- ^ «Сны аб Беларусі» afisha.tut.by Праверана 27 чэрвеня 2007 г.
Літаратура
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «На куцьцю» / Аўтар — М.Грынчык. — С. 416—417.
- Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. — С.229—231.
- Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
- Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980.