Валянцін Тарас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Валянцін Тарас (9 лютага 1930, Менск13 лютага 2009, Менск) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валянцін Тарас нарадзіўся 9 лютага 1930 году ў сям’і мастака. Падчас вайны, калі яму было 13 гадоў, пайшоў у партызаны. У 1955 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1955 па 1962 год працаваў у рэдакцыі газэты «Зьвязда», з 1964 да 1967 году быў рэдактарам аддзелу прозы ў часопісе «Нёман». У 1968 годзе пад ціскам КГБ быў звольнены з працы.[1]

Валяніцін Тарас зьяўляўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1997 году).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі паэзіі:

  • «Две тетради»;
  • «Пазыцыя»;
  • «Колеры» (1995) і іншыя.

Проза:

  • «Прощальные костры»;
  • «Дань времени».

Мэмуары:

  • «На высьпе ўспамінаў».

Пераклады:

Артыкулы Вялянціна Тараса друкаваліся ў газэтах «Народная Воля», «Имя», «Белорусская газета», «Наша Ніва», у бюлетэні «Правы чалавека».

«Доўгая дарога дадому»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перакласьці сваю кнігу мэмуараў «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў даверыў менавіта Валянціну Тарасу.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тарас Валянцін // Ірына Кашталян // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Даведнік.
  2. ^ Памёр Валянцін Тарас // Беларуская служба «Радыё Свабода»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]