Нікому: розьніца паміж вэрсіямі
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) вонкавыя спасылкі |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
* [http://kamunikat.org/download.php?item=6048.html&pubref=6042 Петрушкевіч Ала. Біблейскія матывы ў ранніх паэмах Янкі Купалы/ Беларуская інтэрнет-бібліятэка kamunikat.org] |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 05:32, 18 красавіка 2012
«Нікому» | |
Ілюстрацыя М.Басалыгі да паэмы «Нікому» | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Янка Купала |
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Год напісаньня: | 1906 |
Публікацыя: | 1926 |
Электронная вэрсія |
«Нікому» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1906 годзе і ўпершыню апублікаваная ў 1926 годзе.[1].
У аснове паэмы — пачутае Купалам зімой 1906 году у час працы на бровары ў вёсцы Яхімоўшчына ад селяніна В.Л.Парфёна апавяданьне пра жорсткасьць былога мясцовага пана, які загубіў жыцьцё маладога хлопца і дзяўчыны.
Паэт ад імя старога селяніна распавядае пра трагічны выпадак. Пакахаліся вясковы хлопец Тамаш зь дзяўчынай Аленай. Пайшлі ў двор да пана прасіць дазволу згуляць вясельле. Дазвол быў дадзены, але «Аленку-красуню пан на воку меў». Далейшае дзеяньне быццам бы палярызуецца паказам дзвюх проіцілеглых карцінаў: вясельля ў вёсцы і панскага гульбішча ў двары. П’янаму панскаму зброду захацелася глуму, зьдзеку і ўцехі. Дзесяць гайдукоў кінуліся выконваць загад пана: забраць з вясельля маладую «на гулі» ў панскі двор. На шляху гвалтаўнікоў стаў Тамаш. У парыве адчаю і безвыходнасьці Тамаш сякерай забівае сваю каханую: лепш няхай прыме сьмерць, чым будзе над ёй глуміцца «распасьвены зьвер».
Структурна твор арганізаваны складана: кожная з 14 часткаў паэмы складаецца з 5 строфаў, у якіх эмацыянальна—зрокава ўзнаўляецца асобная сцэнка-карціна. Тым самым Я.Купала пазьбягае манатоннасьці, традыцыйнай расцягнутасьці. Апавядальнасьць набывае напружаны вонкавы і ўнутраны драматызм.[2]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Літаратура
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 439—440.