Гайдук
Выгляд
Гайдук, гайдукі — прыгонныя сяляне ў Рэчы Паспалітай у XVIII стагодзьдзі, што знаходзіліся на службе пры панах у якасьці ахоўнікаў. У некаторых месцах гайдукі складалі войска, тады іх называлі «сердзюкамі» альбо «серадзюкамі». Назоў «сердзюк» зьявіўся, мабыць, ад назову адмысловагу пакрою верхняе адзежы, якая на старабеларускай мове звалася «серак». Слова «гайдук» запазычанае з вугорскай мовы. Імёны колішніх гайдукоў захаваліся ў назовах вёсак ды прозьвішчаў іх жыхароў.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |