Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Ганцавічук

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

--Jauhienij 14:45, 23 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Першы артыкул

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне. Віншую вас зь першым артыкулам. З пытаньнямі па афармленьні артыкулаў вы можаце зьвяртацца на маю старонку гутарак альбо адразу на форум. Дзякую. --Jauhienij 14:45, 23 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Літаратура і крыніцы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаньне. Паглядзеў, што вы зьмяняеце артаграфію цытаваных вамі крыніцаў, напрыклад: «Энцыкляпедычны даведнік Янка Купала. Артыкул «Дапкюнас Жанна» — 1986. — С. 185.». У такіх выпадках варта прытрымлівацца заходнай назвы артыкула/манаграфіі, нават калі яна напісаная акадэмічным правапісам, каб пацьверджанасьць зьвестак артыкула аўтарытэтнымі крыніцамі была максымальна празрыстай. Дзякуй. --Jauhienij 12:09, 4 кастрычніка 2011 (EEST)[адказаць]

Яшчэ наконт апошняй праўкі. У Вікіпэдыі існуе такі прынцып, як «дрэва катэгорыяў», калі адна адмысловая катэгорыя, напрыклад Катэгорыя:Купалазнаўцы, уключае ў сябе больш агульную катэгорыю Катэгорыя:Янка Купала, таму зьмяшчэньне абедзьвюх катэгорыяў у адным артыкуле вельмі непажаданая. Дзякуй. --Jauhienij 12:13, 4 кастрычніка 2011 (EEST)[адказаць]
Вялікі дзякуй за Вашыя трапныя заўвагі і падказкі! --

Прывітаньне. Дзякуй вам за добры артыкул. Я дазволіў сабе крыху адрэдагаваць чаргаваньне разьдзелаў згодна з агульнай практыкай Вікі. Спадзяюся, аўтарская думка не пацярпела. --Jauhienij 22:28, 5 лістапада 2011 (FET)

Прывітаньне. Дзякуй за праўкі і добрыя словы. Аўтарская думка ні ў якім разе не пацярпела. :) --Ганцавічук 18:56, 6 лістапада 2011 (FET)

Мясьціны Янкі Купалы

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю яшчэ раз. Вельмі дзякую за чарговы добры і якасны артыкул. Я бы прапанаваў вам, калі вы ня супраць, стварыць навігацыйны шаблён на ўзор вось гэтага, дзе б вы пазначылі творы (паэмы, зборнікі вершаў, п'есы) і выдатныя мясьціны разам з асобамі, якіх утрымлівае катэгорыя Асобы, зьвязаныя зь Янкам Купалам, каб для чытачоў было лёгка пераходзіць па купалавых пэрсаналіях і іншых тэматычных артыкулах?

P.S. Заўважыў, што ўсе загружаныя ў Commons выявы, датычна Янкі Раманоўскага былі выдаленыя. Яны сапраўды парушалі аўтарскае права. Ці маглі б вы загрузіць партрэт Янкі Раманоўскага непасрэдна ў наш моўны разьдзел, каб я аформіў крытэры добрасумленнага выкарыстаньня і зьмясьціў яго партрэт у артыкуле? --Jauhienij 23:54, 26 лістапада 2011 (FET)

Прывітаньне. 1) Дзякуй за ідэю з навігацыйным шаблёнам. Паспрабую яе ажыцьцявіць. 2) Фотапартрэт Я. Раманоўскага загрузіў (Файл:Янка Раманоўскі (1970).jpg). Буду ўдзячны за Вашую дапамогу зь яго "легалізаваньнем". --Ганцавічук

Янка Раманоўскі

[рэдагаваць крыніцу]

Дадаў фатаздымак Янкі ў адпаведны артыкул. --Jauhienij 12:54, 27 лістапада 2011 (FET)

Вялікі дзякуй!

Вітаю. Не маглі б вы загрузіць ілюстрацыю Янкі Раманоўскага да купалавае паэмы «Зімою»? Праілюструем адпаведны артыкул. --Jauhienij 00:35, 29 лістапада 2011 (FET)

Тым жа самым чынам, як з фотаздымкам Янкі Раманоўскага? Тыя ж фармулёўкі? Праз наш моўны раздзел? --Ганцавічук 17:02, 29 лістапада 2011 (FET)
Так. Калі што, я падпраўлю фармулёку. --Jauhienij 20:06, 29 лістапада 2011 (FET)

Афармленчае

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Дзякуй за цікавы і зьмястоўны унёсак. Хацелася б зьвярнуць вашую ўвагу на Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула. То бок для ўніфікацыі выгляду артыкулаў сэкцыю «Крыніцы» лепей разьмяшчаць перад «Літаратурай». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:23, 11 траўня 2012 (FET)

Дзякуй за падказку!

Яшчэ па тэме: тыпаграфічная традыцыя патрабуе пра напісаньні ініцыялаў побач з прозьвішчам адбіваць адныя ад другіх прагалам. Правільна: Я. Колас. Няправільна: Я.Купала. Калі гэта робіцца, каб пазьбегнуць пераносу на новы радок, зьвярніце ўвагу, калі ласка, на {{nowrap}}. Дзякуй! — Wizardist г 20:49, 2 лістапада 2012 (FET)

Прывітаньне. Будзьце ўважлівымі, не выкарыстоўваеце лацінскае i. --Ліцьвін (гутаркі) 22:29, 31 кастрычніка 2012 (FET)

Дзякуй за падказку!

Фотаздымкі жывых асобаў

[рэдагаваць крыніцу]

Зьвярніце, калі ласка, увагу, што несвабодныя здымкі жывых асобаў не адпавядаюць правілам Вікіпэдыі, бо можа быць створаная вольная альтэрнатыва. Адпаведна, падобныя выявы будуць выдаленыя. --Red_Winged_Duck 21:30, 4 лістапада 2012 (FET)

Ці можаце вы ўдакладніць аўтарства здымку Файл:Ж.Дапкюнас у Вязынцы.jpg? Верагодна, што яго трэба будзе выдаліць. Бо ў артыкуле пра Жанну Дапкюнас вольная выява ёсьць. — Wizardist г 01:21, 25 сьнежня 2012 (FET)

Цытаты водгукаў і інш.

[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Інфармацыю з водгукаў мае сэнс кампіляваць у агульную характарыстыку: як успрынята, за што пахвалілі, а за што пакрытыкавалі (у залежнасьці, што ёсьць у дасяжных водгуках). Карысьць ад цытаваньня водгукаў ёсьць, але меншая за іх кампіляцыю. Прынамсі прыведзены водгук даўжэйшы, і часам там могуць утрымлівацца ня самыя датычныя тэмы зьвесткі. — Wizardist г 15:41, 1 студзеня 2013 (FET)

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай. --Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 траўня 2013 (FET)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Брагін. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 17:54, 8 лютага 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:37, 17 ліпеня 2022 (UTC+3)

Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку надзённага артыкула, які вылучыў у добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская АЭС. Таксама вітаюцца яго дапаўненьне і адпаведная прапанова. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 20:32, 21 лістапада 2023 (UTC+3)