Пінская шляхта (п’еса)
«Пінская шляхта» | |
па-беларуску: Пінская шляхта | |
Кніга «Пінская шляхта» выд. ««Мастацкая літаратура», 2010 г. | |
Жанр: | п’еса камэдыя |
---|---|
Аўтар: | Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1866 |
Публікацыя: | 1918 |
Электронная вэрсія |
«Пі́нская шля́хта» — п’еса клясыка беларускае літаратуры, майстра камічнага жанру Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча[1] (фарс-вадэвіль у вадной дзеі[2]). Напісана ў 1866 годзе, першая публікацыя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (№№ 30—31)[3].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пінская шляхта — гэта гарэзьлівая, сьмешная й, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцьця мясцовае беларускае шляхты. У ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па сваім матэрыяльным становішчы ды ладзе жыцьця ня на шмат адрозьніваюцца ад сялянаў. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іхняй фанабэрыстасьці яны баяцца кіраўніцтва, тых хто мае над імі ўладу.
У сваёй п’есе Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва ўраднікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, ды выносяць абсурдныя прысуды[2][3][4].
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]П’еса «Пінская шляхта» Дунін-Марцінкевічам была напісаная ў 1866 годзе. Першая ейная публікацыя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (№№ 30—31). Другое выданьне «Пінскае шляхты» было зьдзейсьнена ў 1923 годзе.
У Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва захоўваецца выданьне п’есы, выпушчанае ў Польшчы (Беласток, 1958)[3].
Мова п’есы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]П’еса была напісаная на беларускай мове. Але ў дасьледнікаў выклікае цікавасьць, што яна была напісана на пінскім дыялекце, часам выкарыстоўваецца беларуска-ўкраінская песенна-інтымная лірыка XVIII стагодзьдзя[4].
Тэатральныя пастановы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]П’еса ставіцца ў Менскім Купалаўскім тэатры[2], Палескім драматычным тэатры месту Пінску на мове арыґіналу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пінская шляхта. Живая библиотека. Праверана 26 лютага 2013 г.
- ^ а б в Пінская шляхта Праверана 26 лютага 2013 г.
- ^ а б в «Пінская шляхта» Драматургічныя творы. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Праверана 26 лютага 2013 г.
- ^ а б М. Хаўстовіч (26 лютага 2013) Загадка «Пінскае шляхты» Літаразнаўства. Mowaznaustwa.ru. — Працы катэдры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржунівэрсытэта. – Вып.2. – Мінск, 2002. Праверана 26 лютага 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ільін, А. «Хрэн табе ў вочы!»: дык хто ж напісаў «Пінскую шляхту»? // Наша гісторыя, №1, 2019, с. 41—45. ISBN 2617-2305