Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў (Лагойск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў. М. Янушэвіч, 1850 р.
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў. М. Янушэвіч, 1850 р.
Краіна Беларусь
Места Лагойск
Каардынаты 54°12′6.88″ пн. ш. 27°50′59.67″ у. д. / 54.2019111° пн. ш. 27.8499083° у. д. / 54.2019111; 27.8499083Каардынаты: 54°12′6.88″ пн. ш. 27°50′59.67″ у. д. / 54.2019111° пн. ш. 27.8499083° у. д. / 54.2019111; 27.8499083
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў

Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Лагойску. Знаходзілася на тэрыторыі замка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, у 1841 годзе расейскія ўлады зруйнавалі помнік, каб збудаваць на гэтым месцы Мікалаеўскую царкву-мураўёўку. Твор архітэктуры барока.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 1387 року ў Лагойску заснавалі праваслаўны манастыр Яна Прадцечы, які ў XVII ст. прыняў Берасьцейскую унію і атрымаў фундацыю Станіслава і Эвы (зь Белазёраў) Тышкевічаў з ахвяраваньнем фальварку Сялец і 20 тыс. злотых[1].

Па 1752 року пры манастыры базылянаў збудавалі мураваную царкву. Да 1795 року манастыром кіраваў пінскі япіскап Адрыян Бутрымовіч[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 рок), калі Лагойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзейнічаць як уніяцкія. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1834 року зачынілі манастыр (паводле іншых зьвестак у 1836 року[2]), а ў 1841 року — зруйнавалі старажытную царкву. Неўзабаве на яе месцы збудавалі царкву-мураўёўку.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква — помнік архітэктуры барока. Гэты быў прастакутны ў пляне будынак з паўкруглай апсыдай, які на галоўным фасадзе завяршаўся вежай-званіцай.

Побач з царквой асобна стаяла 4-гранная вежа-званіца, найбольшы звон якой адлілі ў 1755 року з стопу медзі, срэбра і золата. Уверсе на ім зьмяшчалася выява рукі, якая паказвала на лацінскі надпіс і арнамэнтальны расьлінны пас[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 430.
  2. ^ Слюнькова И. Монастыри восточной и западной традиций. — М., 2002. С. 39.
  3. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 256.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]