Царква Покрыва Багародзіцы (Дудзічы)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Пакроўская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дудзічы |
| Каардынаты | 53°35′02″ пн. ш. 27°40′07,80″ з. д.HGЯO |
| Заснавальнік | Юзэф Прозар[d] і Аляксандра Заранак[d] |
| Першае згадваньне | 1780 |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дудзічах. Знаходзілася ў паўднёвай частцы мястэчка. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1780 годзе Юзэф Прозар, выконваючы волю памерлай жонкі, збудаваў у Дудзічах ўніяцкую Пакроўскую царкву на месцы драўлянага касьцёла Заранкаў. Пры царкве пачала дзеяць 2-клясная школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дудзічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Па пажары ў 1895 годзе адбыліся перазахаваньні (24 труны) у капліцу, збудаваную Міхалам і Аляксандрам Ельскімі на могілках ва ўрочышчы Кобані.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часы Другой сусьветнай вайны савецкія артылерыйскія назіральнікі занялі ўзвышша над мясцовасьцю — царкоўную званіцу і адтуль карэктавалі агонь артылерыі. Каб перашкодзіць гэтаму, войскі Трэцяга Райху сканцэнтравалі на будынку ўвесь агонь, царква згарэла[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Царква была высокай, каля 18 мэтраў, і славілася цудоўным абразам Маці Божай.
Скляпеньні царквы служылі крыптай. Тут спачылі Заранкі-Грабоўскія, Прозары, Ельскія, Ліпскія, Францішак Букаты.