Краіна
Краі́на — геаграфічная тэрыторыя, што мае вызначаныя межы, карыстаецца дзяржаўным сувэрэнітэтам ці знаходзіцца пад уладай іншай дзяржавы. Уся тэрыторыя Зямлі (за выключэньнем Антарктыды) падзеленая паміж краінамі. На цяперашні момант налічваецца 194 прызнаныя краіны: 193 краіны-ўдзельніцы ААН і Ватыкан.
Краіна і дзяржава
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хоць паняткі краіна і дзяржава часта выкарыстоўваюцца як сынонімы, паміж імі існуе істотная розьніца. Панятак дзяржава абазначае ў першую чаргу палітычную сыстэму ўлады, усталяваную на пэўнай тэрыторыі, у той час як панятак краіна адносіцца больш да культурных, агульнагеаграфічных (агульнасьць тэрыторыі) і іншых фактараў. Панятак краіны зьяўляецца менш афіцыйным, чым панятак дзяржавы.
Напрыклад, Брытанская імпэрыя зьяўляючыся адзінай дзяржавай, якая складалася з шматлікіх краінаў (мэтраполія і мноства калёніяў). Іншы прыклад: сучасная Польшча і Польшча камуністычнай эпохі — краіна тая ж, а дзяржава іншая.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |