Сядзіба Ваньковічаў (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Ваньковічаў
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°55′10.95″ пн. ш. 27°38′19.46″ у. д. / 53.9197083° пн. ш. 27.6387389° у. д. / 53.9197083; 27.6387389Каардынаты: 53°55′10.95″ пн. ш. 27°38′19.46″ у. д. / 53.9197083° пн. ш. 27.6387389° у. д. / 53.9197083; 27.6387389
Архітэктурны стыль клясыцызм
Статус ахоўваецца дзяржавай
Сядзіба Ваньковічаў на мапе Беларусі
Сядзіба Ваньковічаў
Сядзіба Ваньковічаў
Сядзіба Ваньковічаў
Сядзіба Ваньковічаў на Вікісховішчы

Сядзі́ба Ванько́вічаў у Вялі́кай Сьляпя́нцы — помнік архітэктуры клясыцызму ў Менску на вул. Філімонава (былая Парніковая).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьляпянка зьявілася ў XVI стагодзьдзі. Яна месьцілася там, дзе сыходзіліся два гасьцінцы, што вялі ў Менск, — Гарадзішчанскі й Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя маёнтак Сьляпянка належаў князям Радзівілам. Пазьней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагодзьдзя Аляксандар Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладаньні паміж двума сынамі — Станіславам і Мэльхіёрам. Так на мапе Менскага павету зьявіліся адразу дзьве Сьляпянкі — Вялікая й Малая. Пасьля сьмерці Станіслава Вялікая Сьляпянка дасталася яго сыну Эдварду, стрыечнаму брату мастака Валенція Ваньковіча.

Сядзібны комплекс быў сфармаваны ў 1-й палове XIX стагодзьдзя. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, пераплянаваны ў 1896 годзе садаводам В. Кронэнбэргам. Цяпер зьяўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двухпавярховы Т-падобны ў пляне палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапэтам. Тарцовыя сьцены аформленыя трохкутнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дому дэкараваныя пілястрамі, прафіляванымі карнізамі й інш. Унутраная пляніроўка зьмененая. З аздобы інтэр’ераў захаваліся фрагмэнты мазаічнай падлогі й карнізаў[1][2].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мінскія сядзібы Ваньковічаў / У. М. Дзянісаў, А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 457.
  • 253. Сядзіба / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Федорук Анатолий Тарасович. «Старинные усадьбы Минского края». Минск, издательство «Полифакт», 2000 год. 416 страниц. ISBN 985-6107-24-5.
  • К вопросу о реставрации памятника архитектуры начала XIX века в г. Минске / Ф. П. Босовец, А. Н. Кеда, В. С. Лещенко // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров : сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный университет им. Я. Купалы». ― Гродно, 2010. ― С. 30―34. (1Н//236243К(039))
  • Тапаграфія і тапаніміка мясцін Мінска, звязаных з жыццём Валенція Ваньковіча / Іван Сацукевіч // Знакамітыя мінчане XIX — XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. ― Мінск, 2010. — С. 43—51.
  • Aftanazy Roman. «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej». Wrocław, Ossolineum, 1991-97.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988]
  2. ^ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000261

Сядзіба Ваньковічаў (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў