Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дзераўная)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дзераўная |
| Каардынаты | 53°42′03″ пн. ш. 26°33′32″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і рэнэсансная архітэктура[d] |
| Заснавальнік | Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка і Альжбета Яўхімія Вішнявецкая[d] |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Дзераўной. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле інвэнтару 1789 году, мураваны касьцёл у Дзераўной збудавалі ў 1590 годзе з фундацыі Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі» і яго жонкі Яўхіміі зь Вішнявецкіх. Аднак больш раньні інвэнтар 1655 году сьведчыць, што гэты касьцёл «змураваў сваім коштам ксёндз Войцех Сялява, канонік віленскі, плябан Дзеравенскі». Паводле датаў жыцьця апошняга і архітэктурнай стылістыкі будаваньне касьцёла вялося ў 1630-я гады[1].
У другой палове XVII ст. да касьцёла прыбудавалі вежу. Будынак рэстаўраваўся ў пачатку XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За савецкім часам касьцёл не зачыняўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта 1-вежавая прастакутная ў пляне базыліка зь 5-граннай алтарнай часткай і прыбудаванымі да яе з бакоў прастакутнымі закрысьціямі. Галоўны фасад вылучаецца 3-яруснай вежай, завершанай шатром і ўмацаванай у ніжняй частцы контрфорсамі. Ніжні ярус вежы 4-гранны, верхнія — 4-гранны і 8-гранны. Грані апрацоўваюцца роўнымі аркавымі нішамі. Сьцены асноўнага аб’ёму ўмацоўваюцца контрфорсамі. Вокны паўцыркульныя, разьмяшчаюцца ў верхняй частцы сьценаў.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў асноўнае памяшканьне вялікім аркавым праёмам. Бабінец і закрысьціі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. У асноўным памяшканьні над уваходам хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калёнамі. На хоры вядуць два бакавыя ўсходы, разьмешчаныя ў тоўшчы сьценаў. Пад вокнамі — роўныя аркавыя нішы[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі і графіка
- Б. Тамашэвіч, каля 1900 г.
- J. Weber, 1909 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд, 2006 г.
- З боку апсыды, 2005 г.
- Брама, 2009 г.
- Крыж каля касьцёла, 2009 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ваньковіча
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Габрусь Т. Мураваныя харалы. — Менск, 2001.
- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 122.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.