Пасол соймавы
Выгляд
Пасо́л со́ймавы — прадстаўнік шляхты ад павету на сойме Вялікага Княства Літоўскага, пазьней Рэчы Паспалітай. Ад кожнага павету абіраліся два паслы, аднак не забаранялася і іншай шляхце езьдзіць на сойм. Заканадаўча паслоў акрэсьлілі ў Другім Статуце Вялікага Княства Літоўскага (1566).
Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай паслы ўвайшлі ў ніжэйшую палату сойму — Пасольскую Ізбу.
У 1690 заканадаўча аформілі, што на сойме кожны пасол, а на сойміках кожны шляхціч можа вольна абмяркоўваць будзь-якія пытаньні[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Пасол соймавы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 404.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0