Мантыгерд
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Дзеці | Ганус, Алехна, Пётар |
Мантыгерд (? — да 1410) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік полацкі (1396). Пачынальнік роду Мантыгердавічаў.
Валодаў вёскамі каля Салечнікаў (лякалізаваная побач у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» Iwanendorff, магчыма, была вёскай яго сына Гануса[1]).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мундгерд (Mundgerd[2], Mundgærðr[3][4], Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от намесника от полочького от Монтигирда (1394—1396 гады)[10]; Muntighert[11] (1396 або 1397 год[12]); unser hawptman Muntigirde (23 студзеня 1397 году)[13]; mit unserm namezdnyken Muntigirden (30 студзеня 1397 году)[14]; Montegherden of ghesad unde is nene namestnek mer (1399 год)[15]; Montogerd (1401 год)[16]; Mantedirg[1]; Montigerd, patri praefati Petri (14 студзеня 1447 году)[17].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду. Меў свой герб яшчэ ад Гарадзельскай уніі.
Быў намесьнікам полацкім у 1396 годзе. У крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» (складзены між 1384 і 1401 гадамі) упамінаецца Mantigirdendorf[18] (Mantegirdindorf[19]). У 1410 годзе быў ужо нябожчыкам, бо ў дакумэнце Вітаўта як сьведка выступае Olechno filius olim Montigerdi. Упамінаецца ў памянной кнізе брацтва касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве[20].
Меў сыноў Гануса, Алехну і Пятра.
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Змацаваў ліст да места Рыгі (каля 1396 году) пячацьцю з рускім надпісам[21][22]:
МОН… Д…
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 266.
- ^ Mundgerd, Nordic Names
- ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
- ^ Mundgærðr, Nordic Names
- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 54.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 101—102.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 160.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 104.
- ^ Hansisches Urkundenbuch. Bd. 5. — Liepzig, 1899. S. 132.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 107.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 2. — М., 2015. С. 413.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 172.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 407.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 87.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 96.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 267.
- ^ Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskiem w unii Horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 410.
- ^ Semkowiczh W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych z szlachtą polską w Horodle 1413 r. // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. IV, 1913. S. 55.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4