Пётар Мантыгердавіч
![]() Пётар Мантыгердавіч | |
![]() Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1390 |
Памёр | 1459 |
Род | Мантыгердавічы |
Бацькі | Мантыгерд |
Жонка | Ганна |
Дзеці | Ян |
Пётар Мантыгердавіч (Пятраш Мантыгірдавіч; каля 1390 — 1459) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны літоўскі (1422—1431), намесьнік наваградзкі (1431), маршалак земскі (з 1434).
Ад вялікага князя Казімера атрымаў Іўе (1444), праз шлюб — Лоск. Быў старостам падольскім (1418).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага баярскага роду, сын Мантыгерда, намесьніка полацкага. Меў брата Наруша. У часе складаньня Гарадзельскай уніі прыняў герб «Вадвіч» (1413).
Быў сябрам рады вялікіх князёў Жыгімонта Кейстутавіча і Казімера[1].
Ажаніўся з Ганнай, дачкой князя Фёдара Карыбутавіча. У шлюбе меў сына Яна.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 271.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|