Шранява (герб)
Шранява (па-польску: Szreniawa) — прыватны шляхецкі герб.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У чырвоным полі срэбная рака спадаючая хвалістай стужкай з верхняга левага кута ў ніжні правы. На рацэ зьлева разьмешчаны таксама срэбны кавалерскі крыж. Кляйнод: над прылбіцай з каронай паміж двума срэбнымі турынымі рагамі з залатымі званочкамі (па чатыры на кожным) разьмешчана залатая галава льва.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб мае ўласна Польскае паходжаньне, быў створаны ў гонар вызначаўшае рыцарскай кавалерыі падчас бітвы на рацэ Шранява.
На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага пашыраўся пасьля Гарадзельскй вуніі 1413 року.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гербы беларускае шляхты Герб Шанява і яго карыстальнікі.(бел.)
- Гербоўнік беларускай шляхты (бел.)
- / Herbu Sreniawa