Дэлавэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дэлавэр
Сьцяг Дэлавэру Герб Дэлавэру
Сьцяг Дэлавэру Герб Дэлавэру
Штат Дэлавэр на мапе ЗША
Мянушка «Першы штат»
Сталіца Довэр
Найбуйнейшы горад Ўілмінгтан
Плошча
49-я па ЗША
- агулам 6452 км²
- сушы 5068 км²
- вады 1387 км²
- % вады 21,5
- шырата 38°27' пн. ш. па 39°50' пн. ш.
- даўгата 75°2' з. д. па 75°47' з. д.
Насельніцтва
45-е па ЗША
- агулам (2012) 917 092
- шчыльнасьць 179/км²
Дата заснаваньня 7 сьнежня 1787 (1-ы)
Губэрнатар Джон Карні
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4

Дэ́лавэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёніяў, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлавэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.

Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя канстытуцыя Дэлавэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлавэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.

Дэлавэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлавэру звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.

Дэлавэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».

Лічыцца, што заканадаўства Дэлавэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлавэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа штату Дэлавэр

На поўначы Дэлавэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылэндам. З усходу штат абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну й ракі Дэлавэр. Да Дэлавэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлавэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь Нью-Джэрзі.

Найбольшы горад штату — Ўілмінгтан, сталіца — Довэр.

База ВПС ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная непадалёк ад Довэру база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дэлавэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў