Томас Джэфэрсан
| Томас Джэфэрсан | |
| па-ангельску: Thomas Jefferson | |
| 3-і Прэзыдэнт ЗША | |
|---|---|
| 4 сакавіка 1801 — 4 сакавіка 1809 | |
| Папярэднік | Джон Адамз |
| Наступнік | Джэймз Мэдысан |
| 2-і віцэ-прэзыдент ЗША | |
| 4 сакавіка 1797 — 4 сакавіка 1801 | |
| Прэзыдэнт | Джон Адамз |
| Папярэднік | Джон Адамз |
| Наступнік | Аарон Бэр |
| 1-ы сакратар ЗША | |
| 22 сакавіка 1790 — 31 сьнежня 1793 | |
| Прэзыдэнт | Джордж Вашынгтон |
| Папярэднік | Джон Джэй |
| Наступнік | Эдмунд Рэндальф |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 2 (13) красавіка 1743[1][2] |
| Памёр | 4 ліпеня 1826[4][5][6][…] (83 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Марта Ўэйл Скелтан Джэфэрсан |
| Дзеці | Марта Джэфэрсан Рэндальф[d][7], Мэры Джэфэрсан Эпэс[d][5], Мэдзісан Хемінгс[d], Harriet Hemings[d], Eston Hemings[d], Jane Randolph Jefferson[d][5], unnamed son Jefferson[d][5], Lucy Elizabeth Jefferson I[d][5] і Lucy Elizabeth Jefferson II[d][5] |
| Бацька | Пэтэр Джэфэрсан[d][7] |
| Маці | Джэйн Рэндалф Джэферсан[d][7] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
То́мас Джэ́фэрсан (па-ангельску: Thomas Jefferson, 13 красавіка 1743 — 4 ліпеня 1826) — трэці прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі (1801—1809), аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША (1776), адзін з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы.
За часам прэзыдэнцтва Джэфэрсан рашуча бараніў інтарэсы амэрыканскага суднаходзтва і гандлю ад бэрбэрскіх піратаў і агрэсіўнай брытанскай гандлёвай палітыкі, ужыцьцяўляў заходнюю экспансіянісцкую палітыку праз пакупку Луізыяны, якая падвоіла геаграфічны аб’ём краіны, і скараціў вайсковыя сілы і выдаткі пасьля пасьпяховых перамоваў з Францыяй. У другі прэзыдэнцкі тэрмін ён сутыкнуўся зь цяжкасьцямі ўнутры краіны, улучна з судом над ягоным былым віцэ‑прэзыдэнтам Ааранам Бэрам. У 1807 годзе Джэфэрсан прасунуў Акт аб эмбарга, каб абараніць нацыянальную прамысловасьць ад брытанскіх загрозаў амэрыканскаму суднаходзтву, абмежаваць замежны гандаль і стымуляваць стварэньне амэрыканскай вытворчасьці.
Джэфэрсан займае высокія месцы ў рэйтынгах прэзыдэнтаў ЗША як у асяродзьдзі дасьледнікаў, гэтак і ў грамадзкай думцы. Дасьледнікі і гісторыкі адзначаюць ягоную абарону рэлігійнай свабоды і талерантнасьці, мірнае набыцьцё Луізыянскай тэрыторыі ў Францыі і ягонае лідэрства ў падтрымцы экспэдыцыі Льюіса і Кларка. Яны прызнаюць, што ён усё жыцьцё валодаў вялікай колькасьцю рабоў, але даюць розныя інтэрпрэтацыі ягоных поглядаў на рабства і ягоныя асабістых стасункі з гэтай сыстэмай[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118711962 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- 1 2 KNAW Past Members (анг.)
- ↑ Thomas Jefferson (нід.)
- 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. Thomas Jefferson // The Peerage (анг.)
- ↑ Thomas Jefferson // Babelio (фр.) — 2007.
- 1 2 3 Kindred Britain
- ↑ Cogliano, Francis Thomas Jefferson: Reputation and Legacy. — University of Virginia Press, 2008. — С. 217–219. — ISBN 978-0813927336
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |