Мараторый
Выгляд
Мараторый (па-лацінску: moratorius — які запавольвае, адтэрміноўвае):
- дамоўленасьць дзяржаваў аб адтэрміноўцы або ўстрыманьні ад якіх-небудзь дзеяньняў на пэўны або на нявызначаны тэрмін. Напрыклад, мараторый на сьмяротнае пакараньне.
- адтэрміноўка плацяжоў па даўгавых абавязацельствах на пэўны тэрмін або да наступленьня адпаведнай умовы — афіцыйны і абвешчаны мараторый.
- спыненьне даўгавых плацяжоў, не абумоўленае тэрмінам — фактычны мараторый.
- дакумэнтальная заява пазычальніка ў тым, што ён не ў стане аплаціць усе свае даўгі або іхную частку; як правіла, наўмыснае дзеяньне, якое мае мэтай перагляд умоваў пагашэньня неаплачанай запазычанасьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мараторый // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 105