Пэнсыльванія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэнсыльванія
Сьцяг Пэнсыльваніі Герб Пэнсыльваніі
Сьцяг Пэнсыльваніі Герб Пэнсыльваніі
Штат Пэнсыльванія на мапе ЗША
Мянушка Штат — краевугольны камень
Сталіца Гарысбург
Найбуйнейшы горад Філадэлфія
Плошча
33-я па ЗША
- агулам 119 283 км²
- сушы 116 074 км²
- вады 3 208 км²
- % вады 2,7
- шырыня 455 км
- даўжыня 255 км
- шырата 39° 43' пн. ш. па 42° пн. ш.
- даўгата 74° 43' з. д. па 80° 31' з. д.
Насельніцтва
6-е па ЗША
- агулам (2000) 12 281 054
- шчыльнасьць 105,80/км²
Дата заснаваньня 12 сьнежня 1787 (2-ы)
Губэрнатар Джошуа Шапіра
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4

Пэнсыльванія (па-ангельску: Commonwelath of Pennsylvania) — адзін з штатаў ЗША.

Першымі эўрапейскімі пасяленцамі на тэрыторыі сучаснай Пэнсыльваніі былі швэды і галяндцы. У 1681 ангельскі кароль Карл II перадаў маладому ангельскаму квакеру Ўільяму Пэну вялікую тэрыторыю да захаду ад ракі Дэлавэр. У 1682 Пэн заснаваў калёнію-сховішча для пратэстантаў «Грамадзтвы сяброў» (афіцыйны назоў квакераў) і іншых гнаных за веру. У гонар бацькі Пэна, адмірала каралеўскага флёту, калёнія была названая Пэнсыльваніяй. Пэнсыльванія — па латыні Penn Silvania — Лясістая зямля Пэна.

Тады ж Ўільям Пэн, які вызнаваў ідэю братэрскага каханьня паміж аднаверцамі, заснаваў горад, якому прыдумаў назоў Філадэлфія, што на старажытнагрэцкай азначае Горад братэрскага каханьня.

Паўстагодзьдзя экспэрымэнт працякаў пасьпяхова, аднак затым у выніку сутычак з індзейцамі загінула шмат асаднікаў ірляндзкага і нямецкага паходжаньня. Квакеры (у адрозненьне ад пурытан у Новай Англіі) адмовіліся супрацьпаставіць індзейцам сілу, бо не маглі паступіцца сваімі маральнымі прынцыпамі — непрыманьнем войнаў і гвалту, рэлігійнай памяркоўнасьцю — і змушаныя былі сыйсьці з палітычнай сцэны калёніі.

У 1751 у Пэнсыльваніі быў адчынены першы на тэрыторыі брытанскіх калёніяў шпіталь, а таксама заснаваны першы ўнівэрсытэт — Унівэрсытэт Пэнсыльваніі. У 1790 годзе Пэнсыльванія першай сярод паўночнаамэрыканскіх штатаў прыняла закон аб вызваленьні рабоў.

Пэнсыльванія актыўна ўдзельнічала ў вайне за незалежнасьць. У 1776 годзе была прынятая Канстытуцыя Садружнасьці Пэнсыльванія (афіцыйны назоў штата). Тады ж ў Філядэльфіі Другім кантынэнтальным кангрэсам абвешчаная Дэклярацыя незалежнасьці і Пэнсыльванія, нараўне з дванаццацьцю іншымі былымі паўночнаамэрыканскімі калёніямі Вялікабрытаніі, утварыла Злучаныя Штаты Амэрыкі.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]