Перайсьці да зьместу

Група Васьмі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Гру́па Васьмі́» («Г8», (анг. Group of Eight, G8, часам «Вялі́кая васьмё́рка») — штогадовая сустрэча кіраўнікоў урадаў 8 буйных прамысловых дзяржаваў Паўночнага паўшар’я (Расея, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Японія, Нямеччына, Канада, Італія) з удзелам Эўрапейскай Камісіі, якая праводзілася ў 1997—2013 гадах для ўзгадненьня падыходаў да актуальных міжнародных праблемаў.

Група Васьмі

«Група Васьмі» не зьяўлялася міжнароднай арганізацыяй і не была заснаванай на міжнароднай дамове, ня мела статуту і сакратарыяту. Рашэньні «васьмёркі» ня мелі абавязковай сілы. Як правіла, гаворка ішла пра фіксацыю намеру бакоў прытрымлівацца ўзгодненай лініі або аб рэкамэндацыях іншым удзельнікам міжнароднага жыцьця ўжываць вызначаныя падыходы ў рашэньні тых або іншых пытаньняў.

У траўні 1975 г. францускі прэзыдэнт Валеры Жыскар д'Эстэн запрасіў на сустрэчу ў Рамбуйскі замак (дэпартамэнт Івэлін, вобласьць Выспа Францыі) кіраўнікоў урадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Заходняй Нямеччыны і Японіі. У выніку штогадовая сустрэча кіраўнікоў 6 дзяржаваў атрымала назву «Група шасьці» («Г6») і стала праводзіцца па чарзе пад старшынствам кожнай дзяржавы-ўдзельніцы. У 1976 г. запрасілі канадзкага прэм’ер-міністра П’ера Трудо, пасьля чаго сустрэчу назвалі «Група сямі» («Г7»). З 1977 г. на сустрэчы таксама прысутнічае старшыня Эўрапейскай камісіі. У 1997 г. расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына запрасілі да ўдзелу ў сустрэчы, у выніку чаго з наступнага году назву зьмянілі на «Група васьмі» («Г8»)[1]. У 2014 годзе праз акупацыю Расеяй поўдня Ўкраіны адменены саміт «Вялікай васьмёркі» ў Сочы, які быў заплянаваны на чэрвень 2014 году.[2]. У выніку 4-5 чэрвеня 2014 г. сустрэчу без расейскага ўдзелу правялі ў Брусэлі (Бэльгія) пад старшынствам Эўрапейскага Зьвязу, для чаго ў далейшым аднавілі назву «Група сямі».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Група Васьмісховішча мультымэдыйных матэрыялаў