Гусьляр (зборнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 23:37, 4 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Гусьляр
Файл:Гусьляр вокладка.jpg
Вокладка зборніку «Гусьляр»
Жанр: верш, паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1910
Выдавецтва: А. Грыневіч
Электронная вэрсія

«Гусьляр» — другі зборнік Янкі Купалы, выдадзены Антонам Грыневічам у кастрычніку 1910 году ў Санкт-Пецярбургу ў друкарні К.Пянткоўскага. Рукапіс быў пасланы аўтарам выдаўцу яшчэ ў верасьнікастрычніку 1908 году.[1]

Адметнасьць і значэньне зборніку

У ідэйна-творчай эвалюцыі паэта зборнік займае пераходнае месца паміж вобразамі і матывамі рэвалюцыйнае мэтанакіраванасьці, ўласьцівымі зборніку «Жалейка», і пазьнейшымі настроямі пэўнае разгубленасьці, грамадзянскага суму перыяду пасьля паражэньня рэвалюцыі 19051907 гг. у Расеі.[1]

У зборніку пашыраюцца матывы агульначалавечага гучаньня, ўпершыню ў творчасьці Янкі Купалы зьяўляюцца рэфлексійныя, чыста пэйзажныя, па-філязофску заглыбленыя вершы. Словы «дух», «душа» сустракаюцца ледзь не ў кожным вершы зборніку.[1]

Асаблівую ролю ў зборніку адыгрывае канструкцыйны вобраз легендарнага гусьляра з гусьлямі-самаграямі. Гэты вобраз кампазыцыйна аб’ядноўвае ўсе вершы зборніку ў адно цэлае.[1]

Зборнік «Гусьляр» распачынаў філязофскі струмень у беларускай нацыянальнай лірыцы. Агульнафілязофскія, агульначалавечага дыяпазону вершы «Гусьляра» сьцьвярджалі наватарскі характар зборніку, як яшчэ адну значную ступень у разьвіцьці не толькі Купалы-лірыка, але і ўсяе беларускае літаратуры.[1]

Крытычныя водгукі

Беларускі пісьменьнік і крытык Альгерд Бульба ў сваёй рэцэнзыі на зборнік, надрукаванай у газэце «Наша Ніва» 21 кастрычніка 1910 году, адзначае ў творах паэта вялікае багацьце фантазіі, формаў, настрояў, здольнасьць гарманічна зьліць у адным вершы думку і пачуцьцё, здабыць «тон родны», «асобны беларускі матыў» зь любой праявы сучаснага жыцьця, з успамінаў і фактаў гісторыі. А. Бульба выказаў глыбока аптымістычную веру ў вялікую будучыню Купалы як нацыянальнага паэта:

« Ва ўласных самабытных творах Купала не мае роўных сабе... Веру, што далейшай самабытнай творчай працай Янка Купала зойме ў нас адно з першых месц... [2] »

Альгерд Бульба

Цікавыя факты

  • Зборнік быў выдадзены на беларускай мове лацінскім шрыфтам.[1]

Крыніцы

  1. ^ а б в г д е Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Гусляр». — C. 177-178.
  2. ^ Альгерд Бульба. Янка Купала «Гусьляр». / Газэта «Наша Ніва». — 21 кастрычніка 1910 году.

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Гусляр» / Аўтар — А.Лойка. — C. 177—178; Артыкул «Бульба Альгерд» / Аўтар — І. Саламевіч. — C. 96—97.
  • Бульба Альгерд. Янка Купала «Гусьляр» / Газэта «Наша Ніва». — 21 кастрычніка 1910 году.
  • Піятуховіч Міхаіл. Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы. / Працы БДУ. — Мн., 1927. — № 16.
  • Шарахоўскі Янка. Пясняр народных дум. — Мн., 1970. — С. 77—84.
  • Лойка Алег. Беларуская паэзія пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1972. — С. 21—33.
  • Навуменка Іван. Янка Купала. — 2-е выд. — Мн., 1980. — С. 7, 12, 17—18, 20, 24, 43.
  • Лойка Алег. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980. — С. 103, 108—111, 113.
  • Бярозкін Рыгор. Свет Купалы; Звенні. — Мн., 1981. — С. 69—81.

Вонкавыя спасылкі