Гердзімонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гердзімонт, Гердымонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Імя Гердзімонт зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і імя Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1]. Гэты ж фармант празь імя Скаламонт зьвязвае Гердзімонта з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[2]. Зь іншага боку, імя Гердзімонт зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[3]). Тым часам фарманты -герд- і -монт- празь імёны Таўтгерд і Монтаўт зьвязваюць Гердзімонта зь імём Вітаўт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[4].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[5] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -герд- (германскія імёны Alagart, Herdwic, Hergerdr) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Гердзімонт мае значэньне «ахова гарлівасьці» (тое ж, што і імя Мантыгерд)[8] і адпавядае германскаму імю Gardmund[9][10] (Gertmund[11]) і паўночнагерманскаму імю Mundgerd[12] (Mundgærðr)[13][14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кирдимонъту[a] чотыри чоловеки[15], Станку Киртимонътовичу три чоловеки[16] (1440—1492 гады); перелаичане на имя Ямонтъ Мостевичъ а Станько Кгирдимонтовичъ (22 красавіка 1496 году)[17].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У старабеларускай мове выбухны г перадаваўся, як праз кг (гк), так і праз к

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  6. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  9. ^ History of Christian Names. Vol. 2. — London, 1878. P. 241.
  10. ^ A dictionary of English and Welsh surnames. — London, 1901. P. 309.
  11. ^ Wichert L. Personale Mythen des Nationalsozialismus: Die Gestaltung des Einzelnen in literarischen Entwürfen. — Wilhelm Fink, 2018. S. 117.
  12. ^ Mundgerd, Nordic Names
  13. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  14. ^ Mundgærðr, Nordic Names
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51.
  17. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 138.
  18. ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 55.
  19. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 92.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]