Перайсьці да зьместу

Эўразія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Месцазнаходжаньне Эўразіі

Эўра́зія (Эўропа + Азія) — звышкантынэнт Зямлі, часта разглядаецца як кантынэнт альбо частка звышкантынэнту Эўрафразіі. Плошча — 54,79 млн км², насельніцтва — 4,6275 млрд чалавек (2005). Уважаецца за найбуйнейшы і найбольш густанаселены кантынэнт на Зямлі, які складаецца з Эўропы і Азіі[1][2]. Разьмешчаны перадусім паміж Паўночным і Ўсходнім паўшар’ямі, абмываецца Атлянтычным акіянам на захадзе, Ціхім акіянам на ўсходзе, Арктычным акіянам на поўначы. На поўдзень да Эўразіі месьціцца Міжземнае мора і Індыйскі акіян. Гістарычна падзел паміж Эўропай і Азіяй на дзьве розныя часткі сьвету заўсёды быў на сацыяльна-культурным узроўні, таму ня меў выразнай фізычнай мяжы паміж імі. У геалёгіі Эўразія часта прылічыюць да адзінага цьвёрдага мэгаблёку, аднак цьвёрдасьць Эўразіі абмяркоўваецца і грантуецца на полеамагнітных зьвестак[3][4].

  1. Nield, Ted. «Continental Divide». Geological Society.
  2. «How many continents are there?». National Geographic Society.
  3. Pavlov, V.E. (2012). «Siberian Paleomagnetic Data and the Problem of Rigidity of the Northern Eurasian Continent in the Post Paleozoic». Izvestiya, Physics of the Solid Earth. 48 (9–10): 721—737. — doi:10.1134/S1069351312080022.
  4. Li, Yong-Xiang; Shu, Liangshu; Wen, Bin; Yang, Zhenyu; Ali, Jason R. (1.09.2013). «Magnetic inclination shallowing problem and the issue of Eurasia’s rigidity: insights following a palaeomagnetic study of upper Cretaceous basalts and redbeds from SE China». Geophysical Journal International (англ.). 194 (3): 1374—1389. doi:10.1093/gji/ggt181.