Астравецкі сельсавет
Астраве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Малі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 студзен 2008 году рашэньнем Астравецкага раённага Савету дэпутатаў цэнтар сельсавету перанесены зь мястэчка Астравец у вёску Малі[1].
11 лістапада 2011 году ліквідаваная вёска Міклі[2].
26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Ажуройсьці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпрудзьдзе, Субялі, Сьвіршчына, Тракелі, Юзуліна перададзеныя ў склад Гервяцкага сельсавету; населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны перададзеныя ў склад Гудагайскага сельсавету; вёскі Бялькішкі і Кавалі ўвайшлі ў склад гораду Астраўцу[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «О переносе административно-территориального центра Островецкого сельсовета» Решение Островецкого районного Совета депутатов от 12.01.2008 г. № 45 (рас.)
- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 (рас.)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)