Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (Астравец)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа
| |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Астравец |
Каардынаты | 54°36′41.14″ пн. ш. 25°56′46.72″ у. д. / 54.6114278° пн. ш. 25.9463111° у. д.Каардынаты: 54°36′41.14″ пн. ш. 25°56′46.72″ у. д. / 54.6114278° пн. ш. 25.9463111° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа |
Сьвятых Адшуканьня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Астраўцы. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, каля каталіцкіх могілак на гістарычным Гасьцінцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новы мураваны касьцёл у Астраўцы збудавалі ў 1910—1911 гадох на сродкі парафіянаў. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад гандлёвы склад. У 1994 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і 5-граннай апсыдай з закрысьціямі, узьнятая на высокі цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі. З бакоў галоўнага фасада ўзвышаюцца 2-ярусныя чацьверыковыя вежы (шатровыя завяршэньні не захаваліся). Аб’ём нартэкса на ўсю шырыню запаўняецца магутным пэрспэктыўным парталам і акном-ружай над ім. У прасьценках высокіх аркавых нэфавых вокнаў-трыфорыюмаў прыступкавыя контрфорсы. Сьпічасты сылюэт ствараюць 2-схільныя шчыты тарцовых фасадаў. У адпаведнасьці з стылем у аснове ўсіх праёмаў форма паўцыркульнай аркі. Сьцены апрацоўваюцца аркатурнымі пасамі, нішамі-эксэдрамі, апярэзваюцца прафіляванымі карнізамі.
Унутраная прастора двума радамі слупоў падзяляецца на нэфы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі. Над уваходам месьціцца галерыя хораў[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 61
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 17.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.