Гудагай
Гудагай | |
трансьліт. Hudahaj | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Гудагайскі |
Вышыня: | 169 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1009 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231200 |
СААТА: | 4246813066 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°35′44.002″ пн. ш. 25°53′30.001″ у. д. / 54.59555611° пн. ш. 25.89166694° у. д.Каардынаты: 54°35′44.002″ пн. ш. 25°53′30.001″ у. д. / 54.59555611° пн. ш. 25.89166694° у. д. |
± Гудагай | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гудага́й[1] — пасёлак у Беларусі, у складзе Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Астраўцу, за 8,5 км ад граніцы зь Летувой. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Вільня.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку географа В. Жучкевіча тапонім «Гудага́й»[1] мае балцкае паходжаньне ад асновы «гуд» — беларус[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьнік як паселішча пры чыгуначнай станцыі па пракладаньні ў 1874 годзе Лібава-Роменскай чыгункі, сваю назву атрымаў ад старажытнага мястэчка, што знаходзіцца за 5 км на поўдзень.
У Першую сусьветную вайну ў 1915 годзе Гудагай занялі нямецкія войскі, пазьней паселішча займалі бальшавікі і польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гудагай апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 году ў Палянскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гудагай увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1965 гадах Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёну. Да 24 траўня 2013 году — цэнтар Гудагайскага сельсавету. 24 траўня 2013 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Палушы[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1971 год — 1077 чал.; 1995 год — 975 чал.[4]; 1997 год — 987 чал.[5]; 1999 год — 999 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1009 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Гудагаі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 66
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 88—89.
- ^ «Об установлении административного центра Гудогайского сельсовета Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 24 мая 2013 г. № 126 (рас.)
- ^ Брэгер Г. Гудагай // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 170.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 519.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2