Лоша (прыток Ашмянкі)
Рака | |
Лоша | |
Выток | каля в. Ваўкоўшчына |
Вусьце | Ашмянка |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 55 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,9 м³/с |
Плошча басэйну | 455 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,34 ‰ |
![]() |
Ло́ша — рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Ашмянкі (басэйн Вяльлі). Даўжыня 55 км. Плошча вадазбору 455 км². Выдатак вады ў вусьці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына Ашмянскага раёну, у вярхоўі цячэ паўночнымі схіламі Ашмянскага ўзвышша, далей празь невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на паўднёвым захадзе ад вёскі Зарэчча Астравецкага раёну.
Даліна да вёскі Лоша невыразная, ніжэй трапэцападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж вёскай Палушы і мястэчкам Астравец — да 1 км. Абалона двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя.
У месьце Астравец сажалка (плошча 0,16 км²), на ўсходзе ад яго ў маляўнічай мясьціне — Янаўскае вадасховішча[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 225
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 225