Ян Корсак (сын Рыгора)
Герб «Корсак» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | к. 1560 |
Памёр | 1625 |
Род | Корсакі |
Бацькі | Рыгор Корсак |
Дзеці | Рыгор Корсак[d] |
Ян Корсак (к. 1560—1625) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян дорпацкі (1620—1621) і полацкі (1621—1625), ваявода смаленскі (1625).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік галубіцкай лініі шляхецкага роду Корсакаў гербу ўласнага, сын Рыгора.
У 1598—1620 займаў пасаду харунжага полацкага, да 1611 — гараднічага[1].
29 ліпеня 1622 падаў на зацьверджаньне ў Галоўны Трыбунал «фундацийный запис на церковь хрестьянскую греческую русскую в именю Голубичах… належачий отцам законникам набоженства греческого веры старожитное хрестьянское русское»[2]. Вытрымка з дакумэнту:
Маючы я церковь в именю и местечку моим названом Голубичах…даю, дарую и на вечные часы фундую на честь и хвалу пану Богу в Троице единому на церковь мою Голубичскую имение мое Карачаново…и фольварок Вороново», с тем условием, что подавцом тое церкви Голубицкое нихто инши, только я сам, а по мне малжонка, дети и потомство мают бытии вечные часы… и церковь мают быть держачими законницы набоженства греческого веры старожитное | ||
Таксама меў намер заснаваць у Галубічах манастыр, дзеля чаго ўзьвёў у мястэчку адпаведны будынак. Непрацяглы час у ім жылі манахі, аднак потым яны перабраліся ў Вільню, па чым царква дзейнічала як прыходзкая. Спачыў у гэтай царкве, аднак у 1626 манахі парэшткі ягоныя перанесьлі ў капліцу Сьвятога Лукі пры Віленскім Траецкім манастыры[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Корсакі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 138.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к Северо-Западной Руси. Т.10. — Вильна, 1874. С. 248.
- ^ Ярошевич А. «Распятие» из Голубич // Сообщения Национального художественного музея Республики Беларусь. Вып. 7, 2008. С. 9.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0