Гервяцкі сельсавет
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гервя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гервяты.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Ажуройсьці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпрудзьдзе, Субялі, Сьвіршчына, Тракелі, Юзуліна, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Астравецкага сельсавету[1].
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На тэрыторыі сельсавету кампактна пражываюць летувісы[2].