Спондаўскі сельсавет
Спо́ндаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Спонды.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны Косьцевіцкі сельсавет у складзе Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Спондаўскі. 31 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Астравецкага раёну.
11 лістапада 2011 году ліквідаваныя хутары Гудалішкі і Кісялеўшчына[1].
26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядзкія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косьцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масьцяны, Падкасьцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова — перададзеныя ў склад Міхалішкаўскага сельсавету[2].
Колішні населены пункт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хутар Навалесьсе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 (рас.)
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 261