Трокеніцкі сельсавет
Выгляд
Тро́кеніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Трокенікі 1.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 студзеня 1969 году Быстрыцкі сельсавет перайменаваны ў Трокеніцкі ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці[1].
26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люцьцянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — перададзеныя ў склад Варнянскага сельсавету[2].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1986 году — 32[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Трокеніцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 118
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2015. — 656 с.: іл. ISBN 978-985-11-0839-4. С. 54, 179