Перайсьці да зьместу

Падольскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падольскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Падольцы
Дата ўтварэньня 2 сьнежня 1959
Дата скасаваньня 26 лютага 2013
Насельніцтва
  • 727 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Падо́льскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Падольцы.

2 сьнежня 1959 году Некрашунскі сельсавет перайменаваны ў Падольскі ў складзе Астравецкага (з 25 сьнежня 1962 году — Ашмянскага[1], з 6 студзеня 1965 году — Астравецкага[2]) раёну Маладэчанскай (з 20 студзеня 1960 году — Гарадзенскай) вобласьці[3].

11 лістапада 2011 году ліквідаваны хутар Падбор’е[4].

26 лютага 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Сьвіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Сьвіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсьцішкі, Таборы — перададзеныя ў склад Кемелішкаўскага сельсавету, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[5].

  • 1 студзеня 1986 году — 61[6]