Сон на кургане (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа)
Выгляд
(Перанакіравана з «Сон на кургане (спэктакаль, Нацыянальны тэатар імя Якуба Коласа)»)
«Сон на кургане» | |
Жанр | драма |
---|---|
Паводле | паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане» |
Рэжысэр | Віталь Баркоўскі |
Акторы | Пятро Ламан, Віктар Дашкевіч, Яўген Берасьнеў, Васіль Белязека |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Пастаноўкі | Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа |
«Сон на кургане» — драматычны спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Віталём Баркоўскім у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтая роля для мяне вельмі дарагая. Рэжысэр Віталь Баркоўскі ставіў спектакль на Алеся Лабанка. Я ж увёўся ўжо пасьля яго заўчаснае сьмерці… Наш тэатар ехаў на гастролі ў Менск, і вельмі хацелі паказаць «Сон на кургане». Мне не давялося, зразумела, пагутарыць з Лабанком пра тое, што для яго было самым важным у гэтым вобразе. Адзначу, што ён добра ведаў практычна ўсю творчасьць Купалы, і гэта, безумоўна, не магло яму не дапамагчы. Вобраз паэта вельмі блізкі і мне самому. Яшчэ і таму, што я сам займаюся літаратурнай творчасьцю. У працы над вобразам Купалы я зыходзіў, ізноў-такі, з яго творчасьці. І падсумоўваючы зробленае паэтам, дадаткова пераконваўся, наколькі Купала сучасны — сёньня і заўсёды. Ягоная творчасьць навучае, найперш, таму, што прыйсьці да агульначалавечых каштоўнасьцяў можна толькі праз нацыянальнае. Любое мастацтва, як і жыцьцё, — гэта сыстэма каардынатаў, дзе па вэртыкалі — мінулае і будучае, а па гарызанталі — я і людзі вакол мяне. Ісьціна, як пры пабудове графіку, — на скрыжаваньні паказчыкаў па гэтых дзвюх восях… Янка Купала заўсёды выказваў нацыянальныя пачуцьці. І менавіта таму яго творчасьць стала агульным здабыткам. Ну а наш спэктакль… Я звычайна кажу так. Помнікі Янку Купалу ўсталяваныя ў Менску, Маскве і Нью-Ёрку. Чуў, што ў хуткім часе помнікі Песьняру зьявяцца ў Кіеве ды Варшаве. А ўжо колькі вуліцаў у яго гонар названа — не толькі, дарэчы, у нашых беларускіх гарадох, але й у шматлікіх расейскіх, украінскіх!.. Помнік жа Янку Купалу ў Віцебску — гэта спэктакль «Сон на кургане» нашага тэатру… | ||
— Выканаўца галоўнае ролі П. Ламан аб стварэньні і значэньні спэктаклю[1] |
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Лабанок, Пятро Ламан — Пясьняр
- Віктар Дашкевіч — Чорны
- Яўген Берасьнеў — Сам
- Васіль Белязека — Музыка
- Людміла Пісарава — Стомленая
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Сон…» у сыстэме каардынатаў / Газэта «Культура». — 2012. — 7 ліпеня, № 27. — С. 8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Сон…» у сыстэме каардынатаў на сайце газэты «Культура»
- Коласаўцы едуць у госьці да Купалы(недаступная спасылка) на сайце тэатру